У чацвер, 10 верасня, вучні шостых класаў адправіліся ў віртуальнае падарожжа па Беларусі. Дзеці наведалі таямнічыя замкі і радавыя сядзібы, цудоўныя храмы і манастыры ў розных абласных цэнтрах. Мерапрыемства “Мая зямля” пашырыла ўяўленне вучняў аб роднай краіне і скіравала вучняў на тое, што трэба быць годным грамадзянінам сваёй Айчыны, цікавіцца культурнай, гістарычнай спадчынай, імкнуцца да дасканалага авалодвання сваёй роднай мовай.